28.05.2022 00:04

Уводзіцца часовае абмежаванне наведвання пагранзоны ў Гомельскай вобласці

Дзяржаўны пагранічны камітэт інфармуе, што ў мэтах забеспячэння пагранічнай бяспекі з 1 чэрвеня па 31 жніўня часова абмяжоўваецца ўезд (уваход), часовае знаходжанне грамадзян у пагранічнай паласе на тэрыторыі Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Уведзеныя абмежаванні не распаўсюджваюцца на асоб, якія выконваюць працоўныя (службовыя) абавязкі, удзельнічаюць у мерапрыемствах па ахове Дзяржаўнай граніцы на названай тэрыторыі.

Таксама ў названы перыяд прыпыняецца выдача пропускаў у пагранічную паласу на тэрыторыі Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці.

Межы пагранічнай паласы можна знайсці на публічнай кадастравай карце Беларусі.

БелТА

  • Падзяліцца