28.05.2022 00:05

Беларусь з 28 мая адмяняе ПЛР-тэсты для ўезду замежных грамадзян

Рашэннем аператыўна-сітуацыйнага штаба пры Савеце Міністраў з 00.00 28 мая бягучага года адмены ПЛР-тэсты і дакументы, якія пацвярджаюць вакцынацыю супраць COVID-19, для ўезду замежных грамадзян на тэрыторыю Беларусі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Адзначаецца, што адпаведная пастанова Савета Міністраў будзе падпісана прэм'ерам у бліжэйшы час.

Як паведамлялася, сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў зняць усе бар'еры для жыхароў Літвы і Латвіі пры ўездзе ў Беларусь. Гэта пытанне абмяркоўвалася ў ліку іншых тэм на праведзенай аператыўнай нарадзе па актуальных пытаннях, якую кіраўнік дзяржавы правёў з прадстаўнікамі ўрада і Адміністрацыі Прэзідэнта.

БелТА

  • Падзяліцца