25.03.2026 09:00

Наведванне першага матчу мінскага "Дынама" ў плэй-оф КХЛ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў першы матч плэй-оф сезона-2025/26 Кантынентальнай хакейнай лігі. Кіраўнік дзяржавы з трыбуны назіраў за паядынкам "Дынама-Мінск" і маскоўскага "Дынама" ў "Мінск-Арэне". 

Націсніце для прагляду малюнка 24.03.2026г. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Матч быў прысвечаны 35-годдзю Нацыянальнага алімпійскага камітэта, сімвалічнае ўкідванне правёў кіраўнік НАК Віктар Лукашэнка.

У стартавай трэці мінчане мелі прыкметную перавагу па кідках у створ, але 20-мінутку каманды скончылі з лікам 0:0. Ператварыць гульнявую перавагу ў галы "зубры" змаглі пасля перапынку, аўтарам першай шайбы сталічнага клуба ў плэй-оф стаў Ягор Борыкаў. Заключную трэць гаспадары пачалі ў фармаце "5 на 3", большасць рэалізаваў Дарэн Дзіц.

Яшчэ праз чатыры мінуты мінчане зноў даказалі важнасць гульні ў няроўных складах, на гэты раз віншаванні ад партнёраў прымаў капітан клуба Андрэй Стась. Незадоўга да фінальнай сірэны масквічы адыгралі адну шайбу, але часу на выратаванне ўжо не заставалася. У выніку 3:1, "зубры" павялі ў серыі да чатырох перамог. 

 

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

  • Падзяліцца