05 верасня 2026 г.
05.05.2026 17:01
Даклад Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 мая прыняў з дакладам Прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына.
05.05.2026г.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Асноўнай тэмай даклада стала прапрацоўка парадку дня сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным. У бліжэйшы час Урад падрыхтуе для Кіраўніка беларускай дзяржавы адпаведную падрабязную інфармацыю па шэрагу пытанняў, якія плануецца разгледзець на вышэйшым узроўні.
Абмяркоўваўся таксама шэраг бягучых пытанняў, у тым ліку якія датычацца сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь