15 кастрычніка 2026 г.
18.09.2026 09:32
Удзел у маладзёжным форуме "Моладзь. Беларусь. Будучыня"
Адзінства беларускага народа роўнае незалежнасці дзяржавы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 17 верасня ў сваім выступленні на маладзёжным форуме "Моладзь. Беларусь. Будучыня", прысвечаным Дню народнага адзінства.
17.09.2026г.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў 1921 годзе, калі падпісваўся Рыжскі дагавор і прымалася рашэнне аб падзеле, меркаванне Беларусі не ўлічвалася.
"Без нас гэта вырашылі. Я лічу, гэта вельмі грубая памылка савецкага Урада, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Факт застаецца фактам: без нас вырашылі ў 1921-м наш лёс і частка Беларусі, амаль палова (самае развітое, перадавое, калі браць землі, лясы і іншае, што з'яўляецца галоўным нашым багаццем) аказалася там (у складзе Польшчы. - Заўвага)".
У гэтым кантэксце Прэзідэнт зрабіў акцэнт на адзінстве як найважнейшым элеменце для захавання суверэнітэту і незалежнасці.
"Адзінства беларускага народа роўнае незалежнасці нашай дзяржавы. Гэта элемент і паказчык нашай незалежнасці. Адзінства - гэта наша незалежнасць", - падкрэсліў беларускі лідар.
Ён заўважыў, што геапалітычнае становішча Беларусі - на зломе, перакрыжаванні інтарэсаў з захаду і ўсходу - мае як перавагі, так і сур'ёзныя недахопы. Скарыстацца перавагамі можа толькі па-сапраўднаму незалежны народ, здольны самастойна прымаць правільныя рашэнні.
Цяперашняе свята - Дзень народнага адзінства - якраз служыць гэтай мэце, таму кіраўнік дзяржавы надае яму вялікае значэнне і чакае таго ж ад моладзі, за якой будучыня краіны.
"Вы будзеце гаварыць аб гэтым свяце сваім дзецям, унукам, будзеце святкаваць, ушаноўваць, калі хочаце быць незалежнымі. Калі хочаце, каб да вашага слова ў будучым прыслухоўваліся", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь