12 кастрычніка 2026 г.
16.09.2022 12:02
Пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў у кангрэс-цэнтр у Самаркандзе для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў пашыраным складзе.
Пасяджэнне ўжо прайшло ў вузкім складзе - з удзелам членаў ШАС. Гэта Кітай, Расія, Індыя, Узбекістан, Пакістан, Казахстан, Таджыкістан і Кыргызстан. Бакі абмяняліся думкамі па актуальнай рэгіянальнай і міжнароднай праблематыцы ў кантэксце развіцця палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў рэгіёне.
Пашыраны фармат прадугледжвае ўдзел кіраўнікоў дзяржаў-назіральнікаў, у тым ліку Беларусь, і ганаровых гасцей. Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні агучыць прыярытэты ўзаемадзеяння Беларусі ў фармаце ШАС, у тым ліку з улікам пададзенай раней заяўкі на далучэнне краіны да гэтай арганізацыі ў якасці паўнапраўнага члена. Размова таксама пойдзе аб актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.