28.11.2023 15:29

Пераможцы літаратурнага конкурсу "Мост дружбы" 24.11.2023г. наведалі Музей старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі

24.11.2023г.

Націсніце для прагляду малюнка 24.11.2023г. Белпрэсцэнтр

 

Лаўрэаты літаратурнага конкурсу Саюзнай дзяржавы "Мост дружбы" з Расіі наведалі падчас свайго знаходжання ў Мінску музей старажытнабеларускай культуры цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У музеі прадстаўлена найбагацейшая калекцыя матэрыяльна-культурнай спадчыны Беларусі, прадметаў побыту беларусаў, народных касцюмаў, тканін, керамікі і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Падрабязную экскурсію для маладых літаратараў правёў дырэктар музея, загадчык аддзела Старажытнабеларускай культуры Барыс Лазука.

Белпрэсцэнтр

  • Падзяліцца