Белпрэсцэнтр

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы "Мост Дружбы"

24.11.2023г.

Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы і Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь 2022-2023 года правялі конкурс маладых літаратараў "Мост Дружбы"

Конкурс праводзіўся шосты раз і, па традыцыі, аб'яднаў таленавітых аўтараў з Беларусі і Расіі ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Гэты праект арыентаваны на пошук, раскрыццё і падтрымку маладых таленавітых аўтараў, праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі маладых пісьменнікаў да гісторыі, культуры і літаратурных традыцый Расіі і Беларусі, будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. Сярод задач конкурсу - умацаванне расійска-беларускіх культурных сувязей, заахвочванне творчасці маладых аўтараў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, прадастаўленне ім магчымасці публікацыі і прасоўванне іх твораў да чытача, а таксама адкрыццё новых імёнаў у літаратуры. Заснавальнікам конкурсу выступае Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы. Арганізацыйную падтрымку аказваюць: Інстытут сусветнай літаратуры ім. А.М.Горкага РАН, саюзы пісьменнікаў дзвюх краін, Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь.

На конкурс паступіла больш за 77 аўтарскіх твораў з больш як 30 розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі, ад Гродна і Брэста да Далёкага Усходу. З іх 52 - аўтары з Расійскай Федэрацыі і 25 аўтараў з Рэспублікі Беларусь. Згодна з конкурснай дакументацыяй, Журы вызначае па 5 пераможцаў ад кожнай краіны-ўдзельніцы.

24 лістапада 2023 года адбудзецца фінальны, кульмінацыйны этап конкурсу - узнагароджанне пераможцаў праекта. Афіцыйная цырымонія пачнецца ў 11.00 у "Вялікай круглай зале" Прэзідэнт-Атэля ў г.Мінску. Традыцыйна ўшаноўванне лаўрэатаў конкурсу пройдзе ва ўрачыстай абстаноўцы, дыпломы пераможцам уручаюць прадстаўнікі кіраўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы. Акрамя гэтага, кожны з лаўрэатаў атрымае ў падарунак літаратурны альманах - выданне, у якім прадстаўлены творы ўсіх пераможцаў конкурсу.

Online-трансляцыю цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў можна будзе паглядзець на Youtube канале Нацыянальнага прэс-цэнтра па спасылцы (https://www.youtube.com/user/belpresscenter/live).

Белпрэсцэнтр

Удзельнікі

  • Падзяліцца