Белпрэсцэнтр

Прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Дня беларускай міліцыі

29.02.2024г.

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў расказаў журналістам, якія мерапрыемствы запланаваны да Дня беларускай міліцыі.

Па словах Міністра ўнутраных спраў, 1 сакавіка пройдуць асноўныя святочныя мерапрыемствы. “Усе мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускай міліцыі, мы заўсёды пачынаем з ускладання кветак да помніка загінуўшым супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Гэта было і будзе, таму што мы памятаем нашых таварышаў, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку. Наступнае мерапрыемства - сустрэча з сем'ямі загінуўшых супрацоўнікаў. Самая галоўная задача - удакладніць у родных і блізкіх, якія страцілі самага блізкага чалавека, якія ёсць праблемы, аказаць дапамогу. Я не хачу сказаць, што гэта адбываецца раз на год. Мы заўсёды цікавімся, тэрытарыяльныя органы ўнутраных спраў замацаваны за кожнай сям'ёй. Але тым не менш сустрэча з міністрам унутраных спраў - зусім іншы ўзровень, і, магчыма, будуць нейкія прапановы. Яны, як правіла, заўсёды ёсць", - адзначыў міністр.

"Наступнае мерапрыемства - узнагароджанне, якое пройдзе ў Палацы Рэспублікі. Супрацоўнікі будуць узнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі, нехта атрымае датэрміновае званне. Таксама заўтра адбудзецца святочны канцэрт, - дадаў Іван Кубракоў. - Святочныя мерапрыемствы ідуць не толькі на рэспубліканскім узроўні, але і ў кожным. рэгіёне". "Мерапрыемствы ўжо стартавалі, - сказаў Іван Кубракоў. - Мы правялі першы рэспубліканскі турнір па хакеі, удзельнічалі 11 каманд, усе тэрытарыяльныя ўпраўленні, галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў, наша тэрытарыяльнае падраздзяленне. Учора ў горадзе Баранавічы адбыўся фінал".

Белпрэсцэнтр

Удзельнікі

29.02.2024г. Белпрэсцэнтр
  • Падзяліцца