19 красавіка 2026 г.
Белпрэсцэнтр
Выязное прэс-мерапрыемства: "Развіццё прамысловага турызму ў Рэспубліцы Беларусь"
12.03.2024г.
У Беларусі месяц сакавік праходзіць пад знакам прамысловага турызму.
Гэтай тэме прысвечаны міжнародны семінар "Прамысловы турызм як брэнд і стратэгія" з удзелам прадстаўнікоў туріндустрыі Беларусі і Расіі, які праходзіць у Мінску. У рамках мерапрыемства ў ДК "Мінскага трактарнага завода" арганізавана выстаўка прадпрыемстваў, якія займаюцца прамысловым турызмам. Для ўдзельнікаў семінара арганізаваны экскурсіі па Музейна-прамысловым цэнтры працоўнай славы МТЗ і на вытворчасць. У праграме форуму таксама запланавана работа круглага стала на тэму развіцця прамысловага турызму ў Саюзнай дзяржаве.
Алег Андрэйчык, намеснік міністра спорту і турызму Беларусі: «У Беларусі зацверджана класіфікацыя турызму. Усяго ў яе ўключана 13 відаў, і прамысловы турызм у гэтым спісе займае адно са значных месцаў. Гэты напрамак развіваецца ў Беларусі інтэнсіўна, у яго ўцягнута больш за 130 прадпрыемстваў, якія маюць базу, напрацоўкі, матывацыю. У мінулым годзе іх наведала больш за 200 тысяч турыстаў».
У рамках мерапрыемства:
- прайшла выстава беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый, якія займаюцца развіццём прамысловага турызму;
- прайшла прэс-канферэнцыя з удзелам: прадстаўнікоў кіраўніцтва Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь; Міністэрствы прамысловасці Рэспублікі Беларусь; флагманаў айчыннага машынабудавання; прадстаўнікоў турыстычнай індустрыі Расійскай Федэрацыі;
- адбылася экскурсія па ААТ "Мінскі трактарны завод"
Белпрэсцэнтр
Удзельнікі