Белпрэсцэнтр

Выязное прэс-мерапрыемства: "Другі беларуска-расійскі турыстычны кангрэс"

17.04.2024г.

У Мінску ў "Прэзідэнт-Атэлі" стартаваў Другі расійска-беларускі турыстычны кангрэс, які сабраў больш за 600 удзельнікаў з Беларусі і Расіі. Гасцямі Кангрэса сталі прадстаўнікі каля 25 расійскіх рэгіёнаў.

Мерапрыемства пачалося з цырымоніі адкрыцця і Пленарнага пасяджэння з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Міністэрства эканамічнага развіцця РФ, Міністэрства эканомікі Беларусі, Пасольства РФ, а таксама дэпутатаў і прадстаўнікоў органаў дзяржкіравання расійскіх рэгіёнаў, адказных за тургаліну, бізнес-супольнасцей Беларусі і Расіі, уключаючы першых асоб найбуйнейшых тураператараў.

У рамках кангрэса плануецца абмеркаванне актуальных пытанняў развіцця турызму, абмен досведам і ведамі паміж удзельнікамі, а таксама правядзенне B2B перамоваў і прэзентацый. Чакаецца, што кангрэс стане пляцоўкай для стварэння новых партнёрстваў і ініцыятыў у сферы турызму.

 

Удзельнікі прэс-мерапрыемства:

Андрэйчык Алег Яўстаф'евіч - намеснік Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь;

Вахрукоў Дзмітрый Сяргеевіч - намеснік Міністра эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі;

Абраменка Алеся Мікалаеўна - намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь;

Наталля Васільеўна Кастэнка - намеснік старшыні Камітэта Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі па турызме і развіццю турыстычнай інфраструктуры;

Ілля Генадзевіч Уманскі - Прэзідэнт Расійскага Саюза Туріндустрыі;

Філіп Анатольевіч Гулы - старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання рэгіёнаў Расіі, адказных за тургаліну на ўзроўні Міністра і намесніка Міністра

 Белпрэсцэнтр

 

 

 

Удзельнікі

17.04.2024г. Белпрэсцэнтр
  • Падзяліцца