Соб. инф.

Прэс-тур для прадстаўнікоў расійскіх, беларускіх і саюзных СМІ «83-я ўгодкі пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Дзень памяці і смутку ў Брэсцкай крэпасці» (19.06-23.06.2024г.)

У перыяд з 19 па 22 чэрвеня 2024 года ў г. Брэсце пройдзе прэс-тур для прадстаўнікоў расійскіх, беларускіх і саюзных мас-медыя, прысвечаны 83-м угодкам пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Праграмай прэс-тура запланавана наведванне журналістамі знакавых аб'ектаў на тэрыторыі Брэста і Брэсцкай вобласці, гістарычна звязаных з падзеямі чэрвеня 1941 года. Для прадстаўнікоў СМІ будуць арганізаваны экскурсіі па аб'ектах ваенна-гістарычнай тэматыкі. Дэлегацыя расійскіх медыяў наведае музейны комплекс "5 Форт", Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць - Герой", а таксама востраў Пагранічны. Акрамя таго, для расійскіх гасцей прадугледжана сустрэча з кіраўніцтвам Брэсцкай вобласці і наведванне шэрага важных для рэгіёну прадпрыемстваў сельскагаспадарчага і прамысловага профілю. Дэлегацыя прадстаўнікоў расійскіх і саюзных СМІ прыме ўдзел у традыцыйных "начных" мерапрыемствах, якія праходзяць на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці 22 чэрвеня.

Ключевым событием пресс-тура станет участие 22 июня 2024 года в «круглом столе», посвященном Дню всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа. Мероприятие пройдет в музее Обороны Брестской крепости. У рамках круглага стала адбудзецца прэзентацыя новага праекта серыі "Бібліятэка Саюзнай дзяржавы" кнігі "Аперацыя "Баграціён". Партызаны зямлі беларускай», выдадзенай Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы. Удзел у круглым стале прыме Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Д.Ф.Мязенцаў, а таксама прадстаўнікі навуковых колаў Расіі і Беларусі, гісторыкі, палітолагі, кіраўнікі міністэрстваў дзвюх краін. 

Арганізатарам прэс-тура выступае Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы. Мерапрыемства пройдзе пры інфармацыйнай падтрымцы Нацыянальнага прэс-цэнтра Рэспублікі Беларусь і Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.

Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь арганізуе анлайн-трансляцыю круглага стала  https://www.youtube.com/user/belpresscenter/live

Удзельнікі

  • Падзяліцца