Соб. инф.

Прэс-тур: «100 гадоў з дня ўтварэння дзяржаўнай гідраметэаралагічнай службы Рэспублікі Беларусь. Новыя тэхналогіі на службе беларускіх метэаролагаў»

11.07.2024г.

Удзельнікі прэс-мерапрыемства:

Андрусевіч Ірына - начальнік метэастанцыі Мінск;

Чатырко Таццяна Іванаўна - начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета

Кананчук Таццяна Пятроўна - начальнік галоўнага ўпраўлення экалагічнай палітыкі і бяспекі

 

Начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Таццяна Чатырко расказала журналістам аб запуску метэазонда і задачах, якія ён вырашае. І таксама патлумачыла, што зараз у метэаролага няма патрэбы хадзіць на метэапляцоўку і вымяраць ападкі. Датчык сам вымярае іх колькасць і перадае даныя на камп'ютар.

"На станцыі праводзяцца практычна ўсе віды назіранняў, у прыватнасці радыяцыйны маніторынг. Ёсць глебавыя датчыкі для аграназіранняў. Акрамя гэтага, праводзім на станцыі гідралагічныя назіранні. У цёплы перыяд часу праводзяцца назіранні за выпарэннем у басейне і выпарамеры. Тэмпература на паверхні вады вымяраецца чатыры разы за суткі. Таксама сочым за абледзяненнем", - распавяла Ірына Андрусевіч. Усе дадзеныя, атрыманыя са станцыі, архівуюцца і паступаюць у базы для лікавага мадэлявання. Дадзеныя прыземных метэаралагічных назіранняў з'яўляюцца асновай любога прагнозу і вызначаюць дакладнасць.

 

спасылкі на відэа:

Запуск метэазонда

Прэсс-канферэнцыя Чатырко Таццяны Іванаўны – начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета,

Прэсс-падыход Кананчук Таццяны Пятроўны - начальніка галоўнага ўпраўлення экалагічнай палітыкі і бяспекі

Белпрэсцэнтр

 

Удзельнікі

11.07.2024г. Белпрэсцэнтр
  • Падзяліцца