Белпрэсцэнтр

Выязное прэс-мерапрыемства, прысвечанае Дню бібліятэк

11.09.2024г.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося прэс-мерапрыемства, прымеркаванае да Дня бібліятэк.

Падчас прэс-брыфінгу выступілі спікеры: Высоцкая Людміла Юльянаўна - намеснік генеральнага дырэктара - дырэктарам па ідэалогіі, сацыякультурнай і выдавецкай дзейнасці; Пшыбытка Віктар Вікенцьевіч – намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па інфармацыйных рэсурсах і абслугоўванні карыстальнікаў;  Бабук Аляксандр Вадзімавіч - намеснік генеральнага дырэктара - дырэктар па навуке і інфармацыйных тэхналогіях, падзяліліся думкамі аб ролі бібліятэк у сучасным грамадстве, іх значэнні для адукацыі і культуры нашай краіны. Абмяркоўваліся новыя ініцыятывы, накіраваныя на прыцягненне моладзі і паляпшэнне доступу да інфармацыі. Адным з ключавых момантаў стала абмеркаванне праектаў па цыфравізацыі бібліятэчных паслуг і пашырэнні інфармацыйных рэсурсаў.

Даведачна:

"15 верасня ўсе бібліятэкары Беларусі адзначаюць прафесійнае свята. Дзень бібліятэк з'явіўся ў краіне ў 2001 годзе па Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а дата свята - 15 верасня - выбрана ў гонар дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі".

Для прадстаўнікоў СМІ правялі экскурсію па "дыяменце ведаў", падчас якой яны пазнаёміліся з багатай гісторыяй і культурнай спадчынай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Журналісты азнаёміліся з фондасховішчам бібліятэкі, дзе захоўваюцца каштоўныя і ўнікальныя выданні.

Белпрэсцэнтр

Удзельнікі

11.09.2024г. Белпрэсцэнтр
  • Падзяліцца