Белпрэсцэнтр

Выязное прэс-мерапрыемства: «Арганізаваны і бяспечны зімовы адпачынак для жыхароў і гасцей сталіцы. Прафілактыка галалёдных і цюбінгавых траўм»

 

30.01.2026г.

Беларускія журналісты азнаёміліся з перавагамі арганізаваных у Мінску месцаў для катання на цюбінгах.

Старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Юрый Горбіч расказаў, што траўмы ў Мінску рэзка скараціліся пасля засыпання несанкцыянаваных горак.

Пры гэтым было адзначана, што да ўстаранення непрыдатных для катання месцаў, у дзень здаралася да 31 траўмы, зараз гэтая лічба знізілася да 5.
«Каля 300 чалавек атрымалі траўмы, зыходзячы з тых, хто звяртаўся па медыцынскую дапамогу непасрэдна да медыкаў, як хуткай дапамогі, так і траўмапункта».

Старшы выкладчык кафедры траўматалогіі і артапедыі ІПК і ПРЗ БДМУ Павел Ваньковіч:
«Рух ватрушак можна ўявіць як рух хуткага снарада, які не мае ні руля, ні тармазоў. І па розных дадзеных, хуткасць цюбінга можа дасягаць больш за 60 км».

 

Удзельнікі мерапрыемства:

Васькавец Аляксандр Сяргеевіч - урач хуткай медыцынскай дапамогі (загадчык падстанцыі 5) УАЗ "Гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі";

Мастова Алеся Васільеўна - намеснік начальніка-начальнік аддзела фізкультурна-аздараўленчай работы галоўнага ўпраўлення спорту Мінгарвыканкама;

 Ваньковіч Павел Эдуардавіч - старшы выкладчык кафедры траўматалогіі і артапедыі з курсам павышэння кваліфікацыі ІПК і ПРЗ БДМУ;

Мялешка Максім Віктаравіч - урач-нейрахірург нейрахірургічнага аддзялення №3 (для дзяцей)

 

Белпрэсцэнтр

Удзельнікі

30.01.2026г. Белпрэсцэнтр
  • Падзяліцца