19 красавіка 2026 г.
Белпрэсцэнтр
Выязное прэс-мерапрыемства: «Развіццё шматфункцыянальных медыцынскіх цэнтраў у Менску. Здароўе жанчын-прыярытэт дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі», прымеркаванае да Дня жанчын - 8 сакавіка
03.03.2026г.
Сёння прадстаўнікі СМІ наведалі УАЗ "Клінічны цэнтр пластычнай хірургіі і медыцынскай касметалогіі г. Мінска" (шматфункцыянальны медыцынскі цэнтр) (г.Мінск, вул. Маякоўскага, 31)
Юрый Горбіч: «Ахова здароўя Мінска - баланс даступнасці і якасці»
Старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Юрый Горбіч расказаў аб ключавых напрамках развіцця медыцыны ў сталіцы, дзе галоўныя словы - даступнасць і якасць.
ГАЛОЎНАЯ ФОРМУЛА
Аказанне меддапамогі ў сталіцы накіравана на два прынцыповыя словы, якія часта адзін аднаго ўзаемавыключаюць. Першае - даступнасць, другое - якасць. Мы стараемся, каб гэтыя два словы былі ў парытэце. Каб якасная медыцынская дапамога аказвалася ўсім грамадзянам Мінска.
Таксама Юрый Горбіч падкрэсліў: сістэма аховы здароўя сталіцы працуе ў двух напрамках:
першае - вярнуць чалавеку здароўе (паліклінікі, бальніцы, дыспансеры);
другое - зрабіць беларускіх жанчын не проста прыгожымі, а асляпляльна прыгожымі.
«Усе абсалютна спакойна прызнаюць: беларускія жанчыны - самыя прыгожыя ў свеце. І Цэнтр пластычнай хірургіі і касметалогіі якраз для таго, каб гэта падкрэсліць», - адзначыў спікер.
Акрамя прыгажосці, асаблівая ўвага надаецца:
• Зніжэнню дзіцячай смяротнасці: захаванне яе на нізкім узроўні - адна з найважнейшых задач.
• Актыўнаму даўгалеццю: мэта - не проста павялічыць працягласць жыцця, а забяспечыць актыўнае і паўнавартаснае жыццё для працаздольнага насельніцтва і людзей старэйшага ўзросту. Важна, каб кожны пражыты год быў напоўнены сэнсам, а не хваробай.
Белпрэсцэнтр
Удзельнікі