Белпрэсцэнтр

Выязное прэс-мерапрыемства: “Урачыстая прэзентацыя віртуальнай выстаўкі “Святло жаночай душы”, падрыхтаванай Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтваў”, прымеркаванае да Года беларускай жанчыны

24.03.2026г.

Выстава "Святло жаночай душы" прадстаўлена сёння ў Мінску.

У рамках Года беларускай жанчыны Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прадставіў унікальны праект - віртуальную выставу "Святло жаночай душы".

У экспазіцыі прадстаўлены 15 фотапартрэтаў жанчын, імёны якіх сталі гонарам беларускай культуры. У аб'ектыве - паэткі, пісьменніцы, актрысы, мастачкі. Сярод іх - Алаіза Пашкевіч, Ларыса Аляксандраўская, Стэфанія Станюта, Лідзія Арабей і іншыя выбітныя дзяячкі.

Фатаграфіі з асабістых фондаў архіва дазваляюць убачыць гераінь не толькі ў звыклым вобразе прызнаных майстроў, але і зусім іншымі - маладымі, невядомымі шырокай публіцы.

Дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Макаранка:
«Жанчына - гэта аснова грамадства. Сёння мы гаворым пра яе як пра чалавека, чые дасягненні і інтарэсы выходзяць далёка за рамкі дома. Праз архіўныя дакументы мы паказваем дзецям і дарослым, які ўклад унеслі гэтыя жанчыны ў літаратуру, тэатр, музыку і культуру ў цэлым».

 

Белпрэсцэнтр

 

Удзельнікі

24.03.2026г. Белпрессцентр
  • Падзяліцца