19 красавіка 2026 г.
Белпрэсцэнтр
Прэс-тур: «Уступная кампанія 2026 года. Прэзентацыя сучасных адукацыйных магчымасцяў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта»
01.04.2026г.
ПРЭС-ТУР У БДУ: ШТО ПРЫНЯСЕ АБІТУРЫЕНТАМ ЮБІЛЕЙНЫ 2026-Й?
Нацыянальны прэс-цэнтр сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь арганізаваў прэс-тур у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
Удзельнікі прэс-мерапрыемства:
Кароль Андрэй Дзмітрыевіч - Рэктар БДУ;
Кочын Віктар Паўлавіч - Прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі, дацэнт, кандыдат тэхнічных навук;
Малафееў Вячаслаў Міхайлавіч - Дэкан факультэта даўніверсітэцкай адукацыі, дацэнт кафедры сістэмнага аналізу і камп'ютарнага мадэлявання (па сумяшчальніцтве)
Рэктар БДУ Андрэй Кароль падкрэсліў унікальнасць моманту для тых, хто будзе паступаць у гэтым годзе:
“У кастрычніку мы адсвяткуем 105-годдзе БДУ. Таму для сёлетніх абітурыентаў 2026 год стане ўдвая асаблівым і ўнікальным. Яны стануць студэнтамі вядучага беларускага ўніверсітэта і не толькі “акунуцца” ў сур'ёзную вучобу, але і паспеюць прыняць удзел ва ўрачыстых святочных мерапрыемствах”.
Асобны блок абмеркавання - сумесныя адукацыйныя праграмы (САП). БДУ ўжо больш за 10 гадоў рэалізуе іх з ВНУ Расіі, Таджыкістана, Узбекістана і Кітая, але сёлета выходзіць на новы ўзровень.
Дзве з чатырох новых спецыяльнасцяў БДУ - гэта праграмы з прысваеннем двух дыпломаў:
"Прыкладная фізіка" (фізічны факультэт БДУ + МДТУ імя М.Э. Баўмана).
"Дзяржаўны аўдыт" (эканамічны факультэт БДУ + Фінансавы ўніверсітэт пры Урадзе Расіі).
Белпрэсцэнтр
Удзельнікі