19 красавіка 2026 г.
Белпрэсцэнтр
Экспертна-медыйны форум "Прамысловае і тэхналагічнае супрацоўніцтва Расіі і Беларусі. Навука. Космас. Адукацыя"
У рамках Расійска-беларускага экспертна-медыйнага форуму "Прамысловае і тэхналагічнае супрацоўніцтва Расіі і Беларусі. Навука. Космас. Адукацыя", які праходзіць гэтымі днямі ў Маскве, для беларускіх журналістаў арганізавалі наведванне некалькіх цікавых аб'ектаў.
-У горадзе Медынь Калужскай вобласці журналісты наведалі сярэднюю школу на 1000 навучэнцаў. Асаблівасць школы ў тым, што яна праектавалася і ўзводзілася сіламі беларускіх будаўнічых арганізацый.
Цяпер ва ўстанове адукацыі навучаецца каля 900 навучэнцаў не толькі з г.Медынь, але і з бліжэйшых населеных пунктаў.
Праект для Калужскай вобласці ўнікальны, водгукі пра беларускіх будаўнікоў толькі станоўчыя ?
У Медынскай сярэдняй школе ўведзена і добрая традыцыя: па панядзелках, новы тыдзень ва ўстанове адукацыі пачынаецца з урачыстага ўзняцця на цэнтральнай пляцоўцы каля ўвахода сцягоў Расіі і Беларусі.
- наведалі комплекс кінастудыі "ВаенФільм" у горадзе Медынь (Калужская вобласць).
Журналістам пашанцавала! Гэтымі днямі на пляцоўцы кінастудыі ідуць здымкі мастацкага фільма аб Вялікай Айчыннай вайне. Прадстаўнікі СМІ "акунуліся" ў здымачны працэс, а экскурсію для іх правёў заснавальнік кінастудыі, вядомы расійскі акцёр, рэжысёр і прадзюсер Ігар Угольнікаў.
- Музей гісторыі касманаўтыкі ім. К.Э.Цыялкоўскага ў г.Калуга.
Гэта першы ў свеце і найстарэйшы ў Расіі музей па касмічнай тэматыцы. Створаны пры непасрэдным удзеле канструктара С.П.Каралева і першага касманаўта Ю.А.Гагарына.
Экспазіцыі музея адлюстроўваюць гісторыю касманаўтыкі ад першага штучнага спадарожніка Зямлі да сучасных касмічных станцый.
Зусім нядаўна музей рэканструявалі і "пашырылі". Цяпер тут шмат унікальных экспанатаў і інтэрактыўных лакацый.
Удзельнікі